А што мы, беларусы, можам паказаць чалавеку, які нічога не ведае пра Беларусь, чым наша нацыя адрозніваецца ад іншых і можа ганарыцца?
У 2015 годзе на рэспубліканскім конкурсе "Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт" была прадстаўлена цікавая работа "Квест-вандроўка "7 цудаў зямлі пад белымі крыламі", аўтарам якой з'яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры гродзенскай сярэдняй школы № 38 Палуйчык Вольга Генадзьеўна.
Гэты міжпрадметны праект уяўляе сабой дыстанцыйнае спаборніцтва па беларусазнаўстве для вучняў 5-8 класаў. Падчас віртуальнай вандроўкі навучэнцы правяраюць свае веды і атрымоўваюць новыя аб прыродзе і гісторыі роднага краю, знакамітых суайчынніках, наведваюць месцы, дзе знаходзяцца ўнікальныя помнікі архітэктуры і мастацтва, вывучаюць народныя традыцыі.
Гэты міжпрадметны праект уяўляе сабой дыстанцыйнае спаборніцтва па беларусазнаўстве для вучняў 5-8 класаў. Падчас віртуальнай вандроўкі навучэнцы правяраюць свае веды і атрымоўваюць новыя аб прыродзе і гісторыі роднага краю, знакамітых суайчынніках, наведваюць месцы, дзе знаходзяцца ўнікальныя помнікі архітэктуры і мастацтва, вывучаюць народныя традыцыі.
Квест-вандроўка рэалізавана на платформе Google-сайтаў і знаходзіцца ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт: https://sites.google.com/site/tsudybelarusi/
Інтэрактыўны і мультымедыйны матэрыял вандроўкі - гэта сем прыпынкаў, сем цудаў Беларусі. На кожным прыпынку патрэбна зрабіць па два заданні па беларусазнаўстве, а ў канцы квеста выканаць творчы праект - распрацаваць маршрут уласнай вандроўкі.
Спіс прыпынкаў-"цудаў":
- Запаведная прырода
- Слаўная гісторыя
- Велічная архітэктура
- Унікальнае мастацтва
- Чароўная мова
- Загадкавыя традыцыі
- Выбітныя асобы
Па кожнай тэме прапануецца мінімальны тэарэтычны матэрыял па геаграфіі, гісторыі, мастацтвазнаўстве, этнаграфіі, філалогіі, кулінарыі.
У час вандроўкі вучні не толькі больш глыбока знаёмяцца са сваёй Радзімай, але і асвойваюць сэрвісы Web 2.0, з дапамогай якіх створана большасць заданняў.
У выніку ўдзельнікі знаходзяць адказ на пытанне, пастаўленнае ім у пачатку квеста: "Што мы, беларусы, можам паказаць чалавеку, які нічога не ведае пра Беларусь, чым наша нацыя адрозніваецца ад іншых і можа ганарыцца?"
Міжпрадметны праект "Квест-вандроўка "Сем цудаў зямлі пад белымі крыламі" рэкамендаваны да выкарыстання ў пазакласнай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры, а таксама для арганізацыі выхаваўчай дзейнасці ў шосты школьны дзень, на інфармацыйных і класных гадзінах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий