Медыяадукацыя школьнікаў. Ідэі для шостага школьнага дня


Вось і новы навучальны год. Класныя кіраўнікі, напэўна, ужо накідалі сабе шмат варыянтаў заняткаў, якія яны змогуць прапанаваць навучэнцам для правядзення у шосты школьны дзень. Але ніколі не будзе залішнім паслухаць і ўзяць на заметку яшчэ колькі новых ідэй.

Мяне асабіста ўразіла кніга нашых беларускіх педагогаў, вокладку якой вы бачыце ўверсе паведамлення - "Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў" (11,5 Мб). Чытай, бяры гатовыя прыклады, ажыццяўляй у рэальным адукацыйным працэсе. Большасць матэрыялу арэентавана на вучэбныя прадметы, але, як я заўсёды кажу, таленавіты настаўнік заўсёды зможа любы матэрыял адаптаваць для выкарыстання ў шосты школьны дзень.

Давайце паспрабуем! Што можна арганізаваць у суботу разам з навучэнцамі, каб развіваць іх крытычнае мысленне,  вучыць аналізаваць інфармацыю, якая прыходзіць з медыяпрасторы, выхоўваць самастойнасць і адказнасць, фарміраваць "імунітэт" да ўсялякіх праяваў маніпулявання і дэзінфармацыі?

1. ШКОЛЬНЫ КІНАКЛУБ

У дапаможніку "Медыяадукацыя ў школе" тэма заснавання і існавання кінаклуба разглядаецца вельмі падрабязна на старонках 256-268. Клуб - гэта найвышэйшая форма далучэння моладзі да кінамастацтва. Але рабіць тое ж самае можна і больш "дробнымі порцыямі" - выкарыстоўваючы, напрыклад, дыскусійны клуб, кіналекторый, вусны часопіс, інтэрнэт-форум, тэматычны блог, дзелавую гульню "Здымаем кіно"і г.д.

Тым, хто зацікавіцца менавіта кінаклубам, аўтар артыкула Міхась Кудзейка дае шмат спасылак на карысныя матэрыялы, якія спатрэбяцца у працэсе стварэння і работы клуба. Вось некаторыя з іх:
блог, прысвечаны дзейнасці кінаклуба гімназіі №3 г. Бабруйска;
- алгарытм стварэння палажэння аб клубе;
вопыт работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 20 г. Оршы Алены Панкратавай, якая са сваімі вучнямі арганізавала медыягурток «Літаратура і кінамастацтва»;
"Школьный киноклуб: возрождение традиций на базе современных ИКТ"

2. БЛОГ

Цікавасць да блогаў пакрыху спадае, імі ўжо так не здзівіш, як гэта было яшчэ пару гадоў таму. Але і лічыць іх зусім непапулярнымі таксама нельга. Таму стварэнне блога і праца над ім можа стаць вельмі цікавым заняткам для школьнікаў. Больш падрабязна аб гэтым чытайце у дапаможніку на ст. 292-294. 

Карысныя спасылкі:

3. СУЧАСНАЯ ШКОЛЬНАЯ ГАЗЕТА

Пазнаёмцеся з метадычным дапаможнікам Сяргея Чарняўскага "Як стварыць сучасную школьную газету?", які дасць вам адказы на найбольш важныя пытанні па стварэнні газеты. Вось только некаторыя тэмы, якія ў ім разглядаюцца:
  • Разнавіднасці школьных газет
  • Сістэма нумара школьнай газеты
  • Жанры
  • Рубрыкі
  • Крыніцы навін
  • Дызайн і вёрстка
  • Рэгістрацыя сайта школьнай газеты

Яшчэ больш прыкладаў і ідэй па медыяадукацыі школьнікаў чытайце ў самой кнізе. Паўтараю спасылку на яе: "Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў" (11,5 Мб).

Цікавага вам навучальнага года!

Комментариев нет:

Отправить комментарий