Адпраўляемся ў вандроўку! Сем цудаў зямлі пад белымі крыламі

А што мы, беларусы, можам паказаць чалавеку, які нічога не ведае пра Беларусь, чым наша нацыя адрозніваецца ад іншых і можа ганарыцца?

У 2015 годзе на рэспубліканскім конкурсе "Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт" была прадстаўлена цікавая работа "Квест-вандроўка "7 цудаў зямлі пад белымі крыламі", аўтарам якой з'яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры гродзенскай сярэдняй школы № 38 Палуйчык Вольга Генадзьеўна.

Гэты міжпрадметны праект уяўляе сабой дыстанцыйнае спаборніцтва па беларусазнаўстве для вучняў 5-8 класаў. Падчас віртуальнай вандроўкі навучэнцы правяраюць свае веды і атрымоўваюць новыя аб прыродзе і гісторыі роднага краю, знакамітых суайчынніках, наведваюць месцы, дзе знаходзяцца ўнікальныя помнікі архітэктуры і мастацтва, вывучаюць народныя традыцыі.

Квест-вандроўка рэалізавана на платформе Google-сайтаў і знаходзіцца ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт: https://sites.google.com/site/tsudybelarusi/

Інтэрактыўны і мультымедыйны матэрыял вандроўкі - гэта сем прыпынкаў, сем цудаў Беларусі. На кожным прыпынку патрэбна зрабіць па два заданні па беларусазнаўстве, а ў канцы квеста выканаць творчы праект - распрацаваць маршрут уласнай вандроўкі.

Спіс прыпынкаў-"цудаў":
  1. Запаведная прырода
  2. Слаўная гісторыя
  3. Велічная архітэктура
  4. Унікальнае мастацтва
  5. Чароўная мова
  6. Загадкавыя традыцыі
  7. Выбітныя асобы
Па кожнай тэме прапануецца мінімальны тэарэтычны матэрыял па геаграфіі, гісторыі, мастацтвазнаўстве, этнаграфіі, філалогіі, кулінарыі. 

У час вандроўкі вучні не толькі больш глыбока знаёмяцца са сваёй Радзімай, але і асвойваюць сэрвісы Web 2.0, з дапамогай якіх створана большасць заданняў.


У выніку ўдзельнікі знаходзяць адказ на пытанне, пастаўленнае ім у пачатку квеста: "Што мы, беларусы, можам паказаць чалавеку, які нічога не ведае пра Беларусь, чым наша нацыя адрозніваецца ад іншых і можа ганарыцца?"

Міжпрадметны праект "Квест-вандроўка "Сем цудаў зямлі пад белымі крыламі" рэкамендаваны да выкарыстання ў пазакласнай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры, а таксама для арганізацыі выхаваўчай дзейнасці ў шосты школьны дзень, на інфармацыйных і класных гадзінах.


Комментариев нет:

Отправить комментарий